Гісторыка – этнаграфічны музей
Музей быў заснаваны ў 1984 годзе. Збор экспанатаў і матэрыялу для музея пачаўся ў 1967 г. Вялікі ўклад у стварэнне этнаграфічнага музея ў школе належыць Царык Г.М. і Альхімовіч Г.Д. Гэта быў невялічкі куток, адведены ў класным пакоі.
Агульная плошча музейнага памяшкання 44 м.кв. Усяго ў музеі налічваецца 311 экспанатаў, з іх асноўнага фонда – 189 экспанатаў. Усе экспанаты размешчаны па экспазіцыях.