Родная мова у марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
І ў рэчышчы роднай мовы,
Як рэкі ў мора цякуць.
А. Грачанікаў
Родная мова - гэта багацце кожнага народа. Гэта духоўная спадчына, адлюстраванне характару людзей, гэта вопыт і мудрасць, якую мы перадаём сваім дзецям. Дашкольны узрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковай мовы, станаўлення і развіцця ўсіх яе бакоў. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей.
Выхавальнікі сумесна з бацькамі прывіваюць любоў да роднай мовы, знаёмяць дзяцей з гісторыей і традыцыямі беларусаў. Адукацыйны працэс плануецца і арганізуецца на беларускай мове.
Менавіта мы, хто кожны дзень праводзіць побач з дзецьмі, павінны укласці у сэрцы нашых выхаванцаў любоў і беражлівыя адносіны да роднай мовы, удыхнуць у іх вусны мелагучнае беларускае слова, далучыць да святыні народа. Няма больш надзейнага сродка для вырашэння гэтай задачы як гульня. Яна дапамагае зацікавіць роднай мовай, садзейнічае наладжванню маўленчых зносін дзяцей, у гульнях фарміруецца цікавасць да гучання слова.
<font color="#000080" face="times new roman, times, serif"> </font>
Малыя фальклорныя формы прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослымі, выконваць заданні выхавальніка, удзельнічаць у гульнях.
Педагогі падтрымліваюць актыўнасць і цікавасць да роднай мовы праз эффектыўныя метады і прыёмы.
А ў бацькоў пашыраюцца веды пра развіццё беларускага маўлення дзяцей, фарміравання ўяўлення пра змест работы з дзецьмі ў гэтым напрамку.