Тыдзень пачатковых класаў
З 18.02 пачаўся тыдзень пачатковых класаў. Ён праходзіў пад дэвізам “Мая маленькая Радзіма”.
Першы дзень – гэта адкрыццё тыдня, знаёмства з планам, а таксама настрой на сур’ёзную працу і спаборніцтва. Яно пачалося з пазнавальнай гульні “Пяць зорак”. У гульні спаборнічалі дзве каманды: каманда Васіля і каманда Аленкі. Удзельнікі старанна змагаліся за кожную зорачку, паказвалі свае веды, старэйшыя дапамагалі малодшым. Каманда Васіля стала пераможцам гульні. Але наперадзе шмат конкурсаў , таму жадаем усім поспехаў!Першы дзень – гэта адкрыццё тыдня, знаёмства з планам, а таксама настрой на сур’ёзную працу і спаборніцтва. Яно пачалося з пазнавальнай гульні “Пяць зорак”. У гульні спаборнічалі дзве каманды: каманда Васіля і каманда Аленкі. Удзельнікі старанна змагаліся за кожную зорачку, паказвалі свае веды, старэйшыя дапамагалі малодшым. Каманда Васіля стала пераможцам гульні. Але наперадзе шмат конкурсаў , таму жадаем усім поспехаў!
19 лютага – Дзень Матэматыкі
Трэці дзень тыдня пачатковых класаў быў Днём матэматыкі. Ён прайшоў згодна плана - цікава і займальна. Вучні з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у школьнай матэматычнай алімпіядзе, якая дазволіла паказаць вучням добрыя веды ў вылічэннях, рашэнні лагічных задач, праявіць вынаходлівасць. Гульня-спаборніцтва “Матэматычны бой”, падчас якой навучэнцам былі прапанаваны займальныя матэматычныя заданні (разгадванні матэматычных галаваломак, рэбусаў, крыжаванак). Прысутнічалі заданні рознага ўзроўню складанасці. Дзеці праявілі актыўнасць, кемлівасць, эрудыцыю. Панаваў добры настрой і задор.
20 лютага – «Чароўны куфэрак»
У рамках тыдня пачатковых класаў 20 лютага прайшло мерапрыемства Беларускія пасядзелкі «Чароўны куфэрак», дзе навучэнцы паспрачаліся на лепшага знаўцу легенд і паданняў беларусаў, вітанак і зычанняў, жартаў і анегдотаў, прыказак і прымавак, разгадванні і загадванні загадак. Успомнілі казкі, якія ім чыталі матулі. Мерапрыемства прайшло весела і цікава.
21 лютага – «Дзень роднай мовы»
Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Прыемна чуць словы на беларускай мове, якія гучаць не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, але і на калідоры, і ў сталоўцы.Менавіта такім быў дзень 21 лютага ў нашай школе.
У рамках тыдня пачатковай школы адбыўся “Турнір знаўцаў роднай мовы”, які садзейнічаў развіццю ўвагі, кемлівасці, пазнавальнай актыўнасці і творчай ініцыятывы вучняў, цікавасці да роднай мовы.
Дыдактычным матэрыялам для правядзення мерапрыемства сталі загадкі,пытанні-жарты, рэбусы. Вучні з захапленнем удзельнічалі ў конкурсе “Перакладчыкі”,пабывалі ў міні- музеі,успомнілі беларускія назвы рэчаў, вопраткі і інш. Выконвалі ўсе прапанаваныя заданні, якія садзейнічалі авалодванню роднай мовай. Нягледзячы на тое, што заданні былі не вельмі простымі (каб выканаць іх, трэба было добра падумаць), дзеці з імі справіліся. Пры гэтым яны паказалі не толькі добрыя веды, кемлівасць, знаходлівасць, узаемападтрымку, але і любоў і павагу да роднай мовы.