Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У ДУА “ВПК Войстамскі яслі-сад - базавая школа” дзеці з задавальненнем удзельнічаюць у стварэнні народнай цацкі – глінянай свістулькі

Дата: 21 февраля 2019 в 22:16
369 просмотров

“Добры дзень”, “дзякуй”, “да пабачэння” – самыя звычайныя на першы погляд словы, але колькі цеплыні і пяшчоты могуць выклікаць яны ў сэрцы выхавальніка…

Ні для каго не сакрэт, што любоў і павагу да беларускай мовы, цікавасць да гісторыі роднай краіны трэба выхоўваць з дзяцінства. Каб прывіць дзіцяці любоў да роднага слова, даросламу і самому неабходна быць яскравым прыкладам.

<font face="Arial">У нашай установе адукацыі звяртаецца шмат увагі практычнай дзейнасці для развіцця дзіцячага ўяўлення, дробнай маторыкі рук, маўлення. На занятках па развіцці маўлення маленькія выхаванцы з цікавасцю знаёмяцца з працэсамі стварэння народных цацак. Дзеці з задавальненнем не толькі слухаюць і глядзяць, але і самі ўдзельнічаюць у стварэнні народнай цацкі – глінянай свістулькі.</font>

<font face="Arial"></font>

Хочацца спадзявацца, што дарослыя, а ў першую чаргу бацькі, не будуць забываць, што выхаванне пачынаецца з маленства, з бацькоўскай сям’і, з ведаў аб сваёй маленькай радзіме, аб культуры, аб лепшых традыцыях свайго народа. Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.